Мінск – Сеніца – Прылукі – Атоліна – Воўчкавічы – Дзяржынск – Станькава

 

Наша экскурсія пройдзе па мясцінах, звязаных з дзейнасцю прадстаўнікоў заможнага роду фон Гутэн-Чапскіх, якія з канца XVIII да пачатку ХХ стагоддзя валодалі значнымі зямельнымі абшарамі ў ваколіцах Мінска.

Мы праедзем па Мінскім і Дзяржынскім раёнах – іх былых землях, пабываем у двух значных сядзібных комплексах Гутэн-Чапскіх – у Прылуках і Станькаве, убачым створаныя іх руплівасцю жылыя, гаспадарчыя і іншыя будынкі, абкружаныя маляўнічымі паркавымі ансамблямі, а таксама руіны таго, што было разбурана ў ліхія гады ХХ стагоддзя. Калі ж ад былой велічы зусім нічога не засталося, то, праязджаючы, мы проста ўзгадаем аб былой славе тых мясцін.

У час экскурсii мы пазнаемiмся з жыццем i дзейнасцю найбуйнейшага магнацкага рода у Беларусі.